Аб падрыхтоўчым пасяджэнні беларуска-венгерскага дзелавога савета
29.07.2020 г.У развіццё рашэнняў, прынятых на 10-м пасяджэнні беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, 29 ліпеня 2020 г. у г.Будапеште прайшло падрыхтоўчае пасяджэнне венгерскай часткі беларуска-венгерскага дзелавога савета.

У мерапрыемстве, арганізаваным у Пасольстве Беларусі ў Венгрыі, прынялі ўдзел больш за 40 бізнэсмэнаў, якія прадстаўляюць розныя сферы: ад вытворчасці цягнікоў да гандлю таварамі, прадастаўлення банкаўскіх і страхавых паслуг. Галоўнае, што іх аб'яднала — цікавасць развіваць дзелавое супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.

Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю азнаёміліся з бягучым станам двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркавалі перспектывы нарошчвання гандлю таварамі і паслугамі, некаторыя арганізацыйныя аспекты дзейнасці савета. Завяршыць юрыдычнае афармленне венгерскай часткі савета плануецца да кастрычніка 2020 года. Да гэтага ж часу плануецца сфарміраваць і беларускую частку савета, што дазволіць прыступіць да падрыхтоўкі першага сумеснага пасяджэння.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, адзначыўшы, што стварэнне ў дзвюх краінах асацыяцый бізнэсмэнаў і іх узаемадзеянне ў рамках сумеснага дзелавога савета ўзбагацяць дзейнасць існуючых органаў міжурадавага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Падкрэсліў, што ўрады дзвюх краін чакаюць ад сумеснага дзелавога савета прадметнай работы па наладжванні новых кантактаў паміж малым, сярэднім і буйным бізнэсам дзвюх краін, выпрацоўкі новых сумесных бізнэс-праектаў і стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці.


Венгерскую частку дзелавога савета ўзначаліць Золтан Дунаі (Zoltán Dunai), дырэктар кампаніі Stadler Trains Magyarország Kft., Беларускую частку — Уладзімір Карагін, Старшыня Вышэйшага Каардынацыйнага Савета СЮА “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва”.