:

Аб прэзентацыі ў Венгрыі турыстычнага патэнцыяла Беларусі

13.02.2018 г.

12 лютага 2018 г. у Пасольстве Беларусі ў Венгрыі прайшла арганізаваная сумесна з беларускай турыстычнай кампаніяй Travelпрэзентацыя турыстычных магчымасцей Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі венгерскага турыстычнага бізнэсу, а таксама супрацоўнік дэпартамента турызму венгерскага знешнепалітычнага ведамства.

Саветнік Пасольства А.Аўраменка паведаміў прысутным пра беларуска-венгерскае ўзаемадзеянне ў галіне турызма, магчымасці існуючага бязвізавага рэжыму ўезду ў нашу краіну.

Дырэктар кампаніі Travel Л.Хмяльніцкая прадставіла прэзентацыю «Беларусь — цудоўная незнаёмка ў цэнтры Еўропы», распавяла пра гісторыю і культуру нашай краіны, яе турыстычны патэнцыял, уключаючы  агра- і спартыўны турызм, звярнула асаблівую ўвагу на помнікі архітэктуры, фестывалі і традыцыйныя святы, цікавыя для замежных турыстаў.

Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з фотавыставай “Спадчына Беларусі”, якая экспануецца на плоце Пасольства.

Падчас мерапрыемства былі распаўсюджаны інфармацыйныя матэрыялы па турыстычным патэнцыяле Беларусі, праведзены перагаворы з зацікаўленымі венгерскімі кампаніямі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці