:

Аб візіце Пасла А.Панамарова ў Харватыю

03.02.2020 г.

 

30 студзеня — 2 лютага 2020 г. адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве Аляксандра Панамарова ў Харватыю.

30 студзеня ў г.Заграб А.Панамароў прыняў удзел у працоўным абедзе, які быў арганізаваны экс-прэзідэнтам Харватыі Сцепанам Месічам з нагоды абрання новага прэзідэнта краіны З.Міланавіча. Падчас мерапрыемства адбылася грунтоўная размова Пасла з Даварам Бернандычам – старшынёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі, якую прадстаўляе новавыбраны прэзідэнт. Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі таксама абмеркаваў са С.Месічам ход рэалізацыі дамоўленасцей, якія былі дасягнуты падчас візіта харвацкага палітыка ў г.Мінск у кастрычніку мінулага года.

31 студзеня А.Панамароў наведаў горад Спліт, дзе правёў шэраг сустрэч з дзелавымі коламі рэгіёна Далмацыя. Абмеркаваны перспектывы наладжвання рэгіянальнага супрацоўніцтва, актывізацыі турыстычнага абмену. Беларускі Пасол даў інтерв’ю буйнейшаму СМІ рэгіёна – газеце “Slobodna Dalmacija”.

1 лютага А.Панамароў наведаў горад Рыеку, дзе прыняў удзел ва ўрачыстый цэрэмоніі афіцыйнага адкрыцця “Рыека 2020 – культурная сталіца Еўропы”. На палях мерапрыемства адбылася сустрэча Пасла з мэрам Рыекі Войка Аберснэлам, які падцвердзіў сваю зацікаўленасць наведаць у 2020 годзе г.Гомель на чале дэлегацыі дзелавых колаў рэгіёну.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці