:

Парадак аплаты консульскіх збораў

Для аплаты консульскага збору неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне MKB Bank, альбо пералічыць грашовыя сродкі на банкаўскі рахунак Пасольства.

Звяртаем увагу, што пры аплаце консульскага збору праз мабільныя прыкладанні або інтэрнэт-банкінг прыём дакументаў магчымы толькі пасля паступлення грашовых сродкаў на рахунак Пасольства, што звычайна можа займаць не менш за адзін працоўны дзень (удакладняйце ў прадстаўнікоў свайго банка). Скрыншоты, звесткі аб пераводзе, спісанні і інш. у якасці пацверджання аплаты не прымаюцца.

У прызначэнні плацяжу неабходна адзначыць прозвішча і імя (у лацінскай транскрыпцыі) і від консульскага дзеяння (напрыклад, віза, пашпарт, даведка і інш.).

Банкаўскія звесткі:

MKB-Magyar Külkereskedelmi Bank Rt.
IBAN: HU 42 1030 0002 5032 0007 4882 0023
SWIFT code: MKKB HU HB
Összeg számjeggyel / Amount in figures: _____ Euro
Számlatulajdonos/ Account holder: Belarusz Nagykövetség / Embassy of Belarus in Hungary Befizető neve / Name of depositor:
Remarks:  

Пры накіраванні дакументаў па пошце, звесткі аб іх дастаўцы ўдакладняйце ў паштовай арганізацыі, паслугамі якой Вы скарысталіся. Пры гэтым, консульская служба не нясе адказнасці за працу паштовых службаў, перасылку дакументацыі і магчымыя праблемы з ёй. Аплата паштовых паслуг ажыццяўляецца заяўнікам. Пра магчымасць прыёму дакументаў па пошце ўдакладняйце дадаткова. 
 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці