:

Двухбаковыя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Харватыя ўстаноўлены 25 верасня 1992 г.

З красавіка 2009 г. Пасол Рэспублікі Харватыя ў Расійскай Федэрацыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве.

Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі акрэдытаваны ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве з красавіка 2019 г.

Палітычны дыялог паміж Беларуссю і Харватыяй ажыццяўляецца ў фармаце сустрэч кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў. Крайняя сустрэча двух міністраў прайшла 25 верасня 2019 г.у рамках удзелу ў 74-й сесіі Генасамблеі ААН у г. Нью-Ёрку.

Па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама па двухбаковых пытаннях праводзяцца кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін (апошнія – у сакавіку 2019 г.у Мінску на ўзроўні намеснікаў міністраў).

У цяперашні час актыўна ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з Харватыяй па консульскай лініі. Функцыянуе механізм абмену інфармацыяй аб затрыманых грамадзянах Рэспублікі Беларусь, што дазваляе павысіць аператыўнасць і якасць аказання своечасовай консульскай дапамогі асобам, якія апынуліся ў экстрэмальнай сітуацыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці