Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Парадак выдачы, абмену і падаўжэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пашпарт павінен мець:
- грамадзянін, які дасягнуў чатырнаццацігадовага ўзросту;
- грамадзянін, які пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь;
- грамадзянін, які выязджае за межы Рэспублікі Беларусь незалежна ад узросту.
Выдача пашпарта для сталага пражывання за мяжой (РР-серыі) ажыццяўляецца праз Пасольства для грамадзян, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь пры афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.
Абмен пашпарта для сталага пражывання за мяжой ажыццяўляецца праз Пасольства для грамадзян, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку.
Консульскі збор за разгляд заявы аб афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь складае 175 еўра для асоб, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Для асоб, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, консульскае дзеянне ажыццяўляецца бясплатна.
Консульскі збор за выдачу (абмен) пашпарта асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, складае 40 еўра. Выдача (абмен) пашпарта асобам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца бясплатна.
Абмен пашпарта ўнутранай серыі ажыццяўляецца праз Пасольства для грамадзян, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на часовым консульскім уліку.
Консульскі збор за абмен пашпарта ўнутранай серыі складае 100 еўра.
Аднаразовае падаўжэнне пашпарта ўнутранай серыі на тэрмін да двух гадоў ажыццяўляецца праз Пасольства для грамадзян, якія выехалі з Рэспублiкi Беларусь для часовага знаходжання і маюць дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць працяглага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь. Консульскі збор за падаўжэнне пашпарта складае 20 еўра.
У выпадку страты (крадзяжу), непрыдатнасці для выкарыстання пашпарта ўнутранай серыі, а таксама ў выпадку нараджэння непаўналетніх грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь у Пасольстве магчыма атрымаць пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
Фатаграфіі заяўніка на выдачу (абмен) пашпарта, атрыманне пасведчання на вяртанне павінны адпавядаць наступным тэхнічным патрабаванням: памер – 40х50 мм (анфас, на светлым фоне), даўжыня выявы твару ад падбародка да заканчэння валасянога покрыва – у межах ад 32 да 35 мм, выява размяшчаецца на трафарэце для фотадруку так, каб верхняе поле над галавой складала 2-3 мм. Даўнасць фатаграфіі – не больш за 6 месяцаў.
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі (або прастаўлення апастыля) і натарыяльна заверанага перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
Дакументы для выдачы пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь
які дасягнуў 14-гадовага ўзросту
- заява;
- пашпарт заяўніка;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на сталае пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне;
які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта
- заява на выдачу пашпарта;
- заява з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву на выдачу пашпарта;
- заяву з указаннем абставін страты (крадзяжу) пашпарта;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта.
Дакументы для абмену пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь
які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных ці адзнаках у пашпарце, зрасходвання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці
- заява;
- пашпарт, які падлягае абмену;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
- пасведчанне аб змене імя – у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт, які падлягае абмену;
- пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.
Дакументы для абмену пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь
які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, зрасходвання лістоў, прызначаных для адзнак, непрыдатнасці для выкарыстання, змены палавой прыналежнасці
- заява;
- пашпарт, які падлягае абмену;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання шлюбу;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка – у выпадку неабходнасці правядзення дадатковай праверкі;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, у выпадку змены (перамены) прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, устанаўлення недакладнасцяў у дадзеных ці адзнаках у пашпарце
- заява;
- пашпарт, які падлягае абмену;
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка – у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
- пасведчанне аб заключэнні шлюбу – у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці копiя рашэння суда аб скасаванні шлюбу – у выпадку скасавання заяўнікам шлюбу;
- пасведчанне аб змене імя – у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту (за выключэннем выпадку пераезду грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які раней стала пражываў за межамі Рэспублікі Беларусь, на сталае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь)
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт, які падлягае абмену;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- 4 каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом).
Дакументы для аднаразовага падаўжэння тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які часова выехаў за межы Рэспублікі Беларусь
які дасягнуў 14-гадовага ўзросту
- заява;
- пашпарт;
- адна каляровая фатаграфія заяўніка, адпаведная яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
- дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання заяўніка ў дзяржаве знаходжання;
- згода законнага прадстаўніка непаўналетняга на падаўжэнне тэрміну дзеяння пашпарта, засведчаная натарыяльна;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;
які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту
законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:
- заяву;
- пашпарт непаўналетняга;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- адну каляровую фатаграфію непаўналетняга, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40х50 мм;
- дакумент, які пацвярджае неабходнасць працяглага знаходжання непаўналетняга ў дзяржаве знаходжання;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.