:

Пераезд у Рэспубліку Беларусь абумоўлены атрыманнем дазволу на сталае пражыванне.

 

У адпаведнасці з артыкулам 50 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” (далей – Закон) дазвол на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь выдаецца замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія:

- з'яўляюцца мужам ці жонкай, блізкімі родзічамі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

- узялі шлюб з замежнымі грамадзчнамі, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

- прызнаныя бежанцамі або з'яўляюцца асобамі, якім нададзены прытулак ў Рэспубліцы Беларусь;

- маюць права на ўз'яднанне сям'і;

- пражылі на законных падставах у Рэспубліцы Беларусь апошнія сем і больш гадоў;

- маюць падставы для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі;

- з'яўляюцца работнікамі і спецыялістамі, у якіх мае патрэбу Рэспубліка Беларусь;

- валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту;

- інвеставалі не менш за сто пяцьдзесят тысяч еўра ў эканоміку Рэспублікі Беларусь або ў рэалізацыю канкрэтных дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь;


Алгарытм дзеянняў замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць дазвол на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь і адносяцца да катэгорый работнікаў і спецыялістаў, у якіх мае патрэбу Рэспубліка Беларусь, валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту, інвеставалі не менш за сто пяцьдзесят тысяч еўра ў эканоміку Рэспублікі Беларусь або ў рэалізацыю канкрэтных дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь, выглядае наступным чынам:


1. На інфармацыйным сайце
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь неабходна вывучыць звесткі аб наяўнасці вакансій і свабоднага жылля ў аграпрамысловых комплексах Рэспублікі Беларусь (інфармацыя абнаўляецца штомесяц). 

2. Пры неабходнасці адбыць да меркаванага месца жыхарства, каб на месцы ўдакладніць усе неабходныя пытанні або звязацца па тэлефоне з кіраўніком прадпрыемства або іншаю кампетэнтнай асобай, пазначанай на сайце.

3. Пасля абрання рэгіёну і месца працы неабходна звярнуцца на абранае прадпрыемства, з мэтай працаўладкавання ў Рэспубліцы Беларусь.

4. У выпадку намеру іншаземца працаўладкавацца ў аграпрамысловым комплексе Рэспублікі Беларусь, кіраўнік прадпрыемства павінен узгадніць гэтае пытанне з раённым (абласным) выканаўчым камітэтам. У сваю чаргу раённы (абласны) выканаўчы камітэт звяртаецца з хадайніцтвам у Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь (у сувязі з працаўладкаваннем на прадпрыемстве аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь).

5. Пры станоўчым розглядзе пытання і знаходжанні іншаземца ў Рэспубліцы Беларусь Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь накіроўвае інфармацыю ва ўпраўленне ўнутраных спраў абласнога выканаўчага камітэта па месцы часовага пражывання іншаземца для фарміравання матэрыялаў справы аб выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь.

6. Па месцы часовага пражывання іншаземец падае ў орган унутраных спраў Рэспублікі Беларусь неабходны пералік дакументаў, у які ўваходзіць:

1. Анкета-заява па форме, зацверджанай Міністэрствам унутраных спраў (размешчана на сайце МУС Рэспублікі Беларусь www.mvd.gov.by). Анкета запаўняецца разборлівым почыркам або з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На пастаўленыя пытанні заяўнік дае дакладныя і поўныя адказы. Анкету запаўняюць іншаземцы ва ўзросце 18 гадоў і старэйшыя.

2. Аўтабіяграфія. У аўтабіяграфіі паказваюцца наступныя даныя аб заяўніку: дата і месца нараджэння; адукацыя; працоўная дзейнасць; сямейнае становішча; звесткі аб членах сям'і і блізкіх сваяках, у тым ліку якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

3. Копіі старонак сапраўднага пашпарта або іншага дакумента, што яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства іншаземца або міжнароднай арганізацыяй, якія змяшчаюць звесткі аб яго ўладальніку (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння);

4. Дакумент аб судзімасці ў дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства. Падаецца іншаземцам ва ўзросце 14 гадоў і старэйшым. 

5. Медыцынскія даведкі аб стане здароўя, якія пацвярджаюць адсутнасць захворванняў, уключаных у пералік захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. У названы пералік уключаны венерычныя захворванні і актыўныя сухоты (туберкулёз) органаў дыхання.

6. Чатыры фатаграфічныя карткі памерам 37х47 міліметраў. Адна фотакартка наклейваецца на заяву-анкету, астатнія дадаюцца да анкеты.

7. Дакументы і іх копіі, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне, прадугледжаных артыкулам 50 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”. 

Да ліку такіх дакументаў адносяцца:

дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва заяўніка з асобай, што яго запрашае (пасведчанне аб шлюбе, аб нараджэнні, аб усынаўленні (удачарэнні);

дакументы аб наяўнасці падстаў для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі: копіі дакументаў, якія пацвярджаюць нараджэнне або сталае пражыванне заяўніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лістапада 1991 года. Пацвярджэннем факту нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пасведчанне аб нараджэнні. Пацвярджэннем факту сталага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лістапада 1991 г. могуць быць адзнака ў пашпарце грамадзяніна СССР узору 1974 года аб месцы пражывання на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь, адзнака ў ваенным білеце аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, даведка жыллёва-эксплуатацыйнай службы або сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў, выпіска з асабовага рахунку або дамавой кнігі, архіўная даведка (ліст органа ўнутраных спраў) аб пражыванні на тэрыторыі Беларусі. У выпадку немагчымасці падачы асобаю аднаго з пералічаных дакументаў могуць быць прыняты да розгляду дакументы, якія ўскосна пацвярджаюць яго пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да названай даты: запісы ў працоўнай кніжцы, атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, архіўныя даныя аб рэпрэсаванні, прымусовым высяленні, сведкавыя паказанні. Сукупнасць некалькіх такіх дакументаў можа быць падставай для прыёму заявы да розгляду;


8. Дакумент, які пацвярджае выбыццё з месца жыхарства ў сувязі з намерам прыбыць на сталае пражыванне ў Рэспубліку Беларусь, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства іншаземца.

У органе ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які разглядае або рыхтуе дакументы замежніка аб атрыманні дазволу на сталае пражыванне, правяраецца правільнасць запаўнення анкеты-заявы, паўната пададзеных дакументаў, пасля чаго сфармаваныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства ўнутраных спраў для розгляду.

Міністэрства ўнутраных спраў, прыняўшы рашэнне аб выдачы (адмове ў выдачы) дазволу на пастаяннае пражыванне, накіроўвае на працягу

3 працоўных дзён паведамленне іншаземцу, які часова знаходзіцца або часова пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

У адпаведнасці з пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб спрошчаным парадку змены грамадзянства грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць ва Украіне, і грамадзянамі Украіны, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, набыць грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі могуць, у тым ліку, асобы, якія мелі грамадзянства былога СССР, пры ўмове, што яны нарадзіліся альбо стала пражывалі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лістапада 1991 г., а таксама муж ці жонка такіх асоб, якія мелі грамадзянства былога СССР, і іх нашчадкі). Пры гэтым дата набыцця грамадзянства аднаго боку з'яўляецца датай спынення грамадзянства іншага боку. Акрамя таго, бакі вызваляюць асоб, якія змяняюць сваё грамадзянства ў адпаведнасці з пагадненнем, ад выплаты абавязковых плацяжоў, звязаных са змяненнем грамадзянства.

Неабходнымі ўмовамі розгляду пытанняў атрымання дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:

наяўнасць або прадастаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь жылплошчы, дастатковай для прапіскі (пытанні выдачы дазволу на сталае пражыванне, набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у спрошчаным парадку, разглядаюцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў па месцы меркаванага жыхарства);

падача дакументаў, што пацвярджаюць права на атрыманне грамадзянства Рэспублікі Беларусь у спрошчаным парадку;

падача дакумента з кампетэнтных органаў краіны ранейшага сталага пражывання (у вашым выпадку – Украіны) аб наяўнасці (адсутнасці) судзімасці.

У органе ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які разглядае або рыхтуюе дакументы іншаземца аб атрыманні дазволу на сталае пражыванне, правяраецца правільнасць запаўнення анкеты-заявы, паўната пададзеных дакументаў, пасля чаго адказная службовая асоба данага органа засведчвае анкету-заяву сваім подпісам з указаннем даты і фармуе матэрыялы аб выдачы іншаземцу дазволу на сталае пражыванне.

Сфармаваныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства ўнутраных спраў для розгляду і прыняцця рашэння па сутнасці.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці