:

Пасол у 2000-2004 гг.

Андрэй ЕЎДАЧЭНКА 

Нарадзіўся ў 1958 г. у г.Швэрын (Германія). 

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1980) 

1982-1985 гг. — выкладчык у Мінскім архітэктурна-будаўнічым каледжы

1985-1988 гг. — тэхнічны эксперт, Аб'яднаная Рэспубліка Танзанія

1988-1990 гг. — спецыяліст па маркетынгу і рэкламе, знешнегандлёвая фірма «Амкадор», дарожна-будаўнічае аб'яднанне «Дармаш»

1990-1992 гг. — галоўны спецыяліст пратакольнай службы, кіраўнік пратакольнай службы Міністэрства знешнеэканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь

1992-1994 гг. — намеснік дырэктара Дэпартамента рэгулявання знешнеэканамічных сувязей Міністэрства знешнеэканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь

1994-1997 гг. — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія/Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ЕС

1998-2000 гг. — начальнік аддзела АБСЕ – намеснік дырэктара Дэпартамента рэгіянальнага супрацоўніцтва, дырэктар Дэпартамента міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, дырэктар Дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2000-2004 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы

Валодае англійскай і французскай мовамі. 

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці