:

Пасол у 2012-2018 гг.

Аляксандр ХАЙНОЎСКІ 

Нарадзіўся 25 красавіка 1970 г. у г.Глыбокае Віцебскай вобласці (Беларусь).

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1993), Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (2013).

1993–1994 гг. – аташэ, упраўленне двухбаковага супрацоўніцтва, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

1994–1997 гг. – трэці сакратар, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія / Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх Супольніцтвах

1997–2000 гг. – трэці, другі, першы сакратар, выконваючы абавязкі начальніка аддзела, консульскае ўпраўленне, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2000–2003 гг. – першы сакратар, Пасольства Беларусі ў Венгрыі

2003–2006 гг. – намеснік начальніка ўпраўлення міжнародный бяспекі і кантролю за ўзбраеннямі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2006–2010 гг. – саветнік, Пасольства Беларусі ў Венгрыі

2010–2012 гг. – начальнік аддзела Заходняй Еўропы, галоўнае ўпраўленне Еўропы, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2012–2018 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве)

Валодае беларускай, рускай, французскай, англійскай, венгерскай і іспанскай мовамі.

Жанаты.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці