Пасол у 2006-2012 гг.
Алена КУПЧЫНА
Нарадзілася ў 1965 годзе, у Мінску, Беларусь.
У 1987 годзе скончыла факультэт права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1990 годзе – аспірантуру пры Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі (міжнароднае права, канстытуцыйнае права). Кандыдат юрыдычных навук (1991 год).
Прафесійная дзейнасць:
1990–1992 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі;
1992–1993 гг. – другі сакратар дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
1993–1994 гг. – начальнік аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
1994–1995 гг. – намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
1995–1997 гг. – саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях, Жэнева;
1997–1998 гг. – намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях, Жэнева;
2001–2002 гг. – кансультант упраўлення міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2002–2004 гг. – начальнік упраўлення гуманітарнага, экалагічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2004–2006 гг. – начальнік упраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
2006–2012 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі;
2008–2012 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтву).
Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.
Мае сына.