:

Пасол у 2006-2012 гг.

КУПЧЫНА Алена Мікалаеўна

 

 

 

Нарадзілася ў 1965 годзе, у Мінску, Беларусь.

У 1987 годзе скончыла факультэт права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1990 годзе – аспірантуру пры
Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі (міжнароднае права, канстытуцыйнае права). Кандыдат юрыдычных навук (1991 год).


Прафесійная дзейнасць:
1990-1992 – навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі;
1992-1993 – другі сакратар дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
1993-1994 – начальнік аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі;
1994-1995 – намеснік начальніка  дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Беларусі;
1995-1997 – саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях, Жэнева;
1997-1998 – намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях, Жэнева;
2001-2002 – кансультант упраўлення міжнародных арганізацый МЗС Беларусі;
2002-2004 – начальнік упраўлення гуманітарнага, экалагічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва МЗС Беларусі;
2004 – чэрвень 2006 г. – начальнік упраўлення гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека МЗС Беларусі;

2006-2012 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі;

2008-2012 гг. – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтву).

З кастрычніка 2012 г. — Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь


Валодае беларускай, рускай, англійскай і французскай мовамі.
Мае сына.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці