Пасол у 2012-2018
ХАЙНОЎСКІ Аляксандр Францавіч
Нарадзіўся 25 красавіка 1970 г. у г.Глыбокае Віцебскай вобласці (Беларусь).
Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1993), Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (2013).
1993–1994 |
аташэ, упраўленне двухбаковага супрацоўніцтва, Міністэрства замежных спраў |
1994–1997 |
трэці сакратар, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія / Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх Супольніцтвах |
1997–2000 |
трэці, другі, першы сакратар, выконваючы абавязкі начальніка аддзела, консульскае ўпраўленне, Міністэрства замежных спраў |
2000–2003 |
першы сакратар, Пасольства Беларусі ў Венгрыі |
2003–2006 |
намеснік начальніка ўпраўлення міжнародный бяспекі і кантролю за ўзбраеннямі, Міністэрства замежных спраў |
2006–2010 |
саветнік, Пасольства Беларусі ў Венгрыі |
2010–лістапад 2012 |
начальнік аддзела Заходняй Еўропы, галоўнае ўпраўленне Еўропы, Міністэрства замежных спраў |
з 30 лістапада 2012 г. |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве) |
Валодае беларускай, рускай, французскай, англійскай, венгерскай і іспанскай мовамі.
Жанаты.