Аб сустрэчы Пасла Уладзіміра Улаховіча з Прэзідэнтам Венгрыі Тамашам Шуйокам
22.01.2025 г.Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч па запрашэнні венгерскага боку прыняў удзел у традыцыйным навагоднім прыёме для дыпламатычнага корпуса ад імя Прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуйока.
У ходзе сустрэчы з высокімі прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны коратка абмеркаваны вынікі сумеснай работы ў 2024 годзе, а таксама намечаны планы на перспектыву.