Аб удзеле Пасольства ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
20.12.2025 г.Па добрай традыцыі, зададзенай Кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, па ўсёй Беларусі і за яе межамі праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». У рамках гэтай акцыі 19 снежня 2025 года ў г. Пакш адбылося арганізаванае пры садзейнічанні Пасольства святочнае мерапрыемства для дзяцей беларускіх спецыялістаў, якія працуюць на пляцоўцы будаўніцтва АЭС «Пакш-2».
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч выступіў з віншавальным словам, уручыў 23-м маленькім беларусам навагоднія падарункавыя наборы ад СААТ «Камунарка», перадаў школе абноўленае выданне Нацыянальнага атласа Рэспублікі Беларусь.
З віншавальным словам перад прысутнымі выступіў Віцэ-прэзідэнт ААТ «Атамбудэкспарт» — дырэктар будаўнічага праекта АЭС «Пакш-2» Віталь Палянін.