Аб візіце Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі ў Мінск
29.05.2024 г.29 мая 2024 г. у г.Мінску адбыліся перагаворы Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка і Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.
У фармаце тэт-а-тэт кіраўнікі МЗС абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня, рэгіянальную праблематыку, у т.л. сітуацыю ва Украіне. Абмяняліся думкамі па бягучых эканамічных праектах і вызначылі прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на бліжэйшы год. Асноўны акцэнт быў зроблены на ўмацаванні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі, рэалізацыі сумесных праэктаў у сферы сельскай гаспадаркі.
Падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні актыўных кантактаў і развіцці партнёрскіх сувязей на міждзяржаўным, міжгаліновым узроўнях, паміж прадстаўнікамі бізнесу і грамадзянамі дзвюх краін. Міністры канстатавалі, што Беларусь і Венгрыя раздзяляюць перакананасць у наяўнасці агульных эканамічных інтарэсаў, значнага нерэалізаванага патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва. «Мы падобныя да разумення таго, як можна і трэба выбудоўваць узаемадзеянне, у неабходнасці пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў і ўзаемавыгадных праэктаў», — адзначыў С.Алейнік.
Падчас праведзенага пад старшынствам міністраў 12-га пасяджэння Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву бакі прааналізавалі вынікі сумеснай работы за апошні год, абмеркавалі перспектывы і прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галінах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, энергетыкі, адукацыі, навукі, турызму.
Бакі пацвердзілі, што канструктыўная камунікацыя на палітычным узроўні дае станоўчы сігнал супрацоўніцтву паміж дзелавымі коламі. Такіх сігналаў у мінулым годзе было нямала. Найважнейшай падзеяй у гэты перыяд, які, несумненна, умацаваў усе дасягнутыя дамоўленасці мінулага пасяджэння камісіі і садзейнічаў прасоўванню насычанага двухбаковага парадку дня, стала сустрэча Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сіярта з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам у кастрычніку 2023 года.
Па выніках перагавораў падпісаны Пратакол Камісіі, Праграма супрацоўніцтва паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Венгрыі на 2024-2025 гады, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі і Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь аб паглыбленні ўзаемадзеяння ў галіне атамнай энергетыкі. У рамках візіту адбыліся асобныя перагаворы кіраўніка МЗС Венгрыі з Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктарам Каранкевічам.
У гэты ж дзень пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Агенцтва па развіццю экспарту Венгрыі прайшоў Беларуска-Венгерскі бізнес-форум.