:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Панамарова ў Міністэрстве чалавечых рэсурсаў Венгрыі

17.12.2020 г.

17 снежня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў правёў рабочую сустрэчу з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі Золтанам Чыкі, у якой таксама прыняло ўдзел кіраўніцтва СТАА «Nativita».

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва ў фармацэўтычнай галіне, актуальныя падыходы медыкаментознага лячэння ўскладненняў, выкліканых COVID-19, анкалагічных і іншых цяжкіх захворванняў.

Дасягнута дамоўленасць аб падтрыманні экспертных кантактаў па пытаннях развіцця фармацэўтычнай індустрыі ў Беларусі і Венгрыі, аб умовах доступу беларускіх лекавых прэпаратаў на венгерскі рынак.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці