:

Аб візіце ў рэгіён Дзёр-Мошон-Шопрон

29.03.2023 г.

28 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч наведаў з рабочым візітам г.Дзёр, дзе правёў сустрэчы са Cтаршынёй адміністрацыі рэгіёну Дзёр-Мошон-Шопрон Золтанам Нэметам і віцэ-прэзідэнтам рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты Іштванам Секерэшам пры ўдзеле беларускіх і венгерскіх дзелавых колаў.

Адбылася сумесная прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам рэгіёну, падчас якой Пасол распавёў аб магчымасцях і прыярытэтах развіцця двухбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва, адказаў на пытанні прадстаўнікоў мясцовых СМІ.

У рамках праведзеных сустрэч бакі абмяняліся прадметнай інфармацыяй аб патэнцыяле і рамачных умовах узаемадзеяння з акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу. Пацверджана гатоўнасць паступова развіваць канструктыўны дыялог па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы прамысловасць, будаўніцтва, адукацыю, навуку, культуру, турызм, а таксама заахвочваць бізнэс-кантакты і ўзаемны ўдзел у дзелавых мерапрыемствах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці