Аб правядзенні ў Венгрыі нацыянальнага прыёму з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02.07.2025 г.27 чэрвеня 2025 года напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у г. Будапешце Пасольствам Беларусі ў Венгрыі быў арганізаваны ўрачысты прыём.
Мерапрыемства наведалі больш за 40 кіраўнікоў дыпламатычных місій, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Венгрыі, дзелавой супольнасці і грамадскасці, беларускія суайчыннікі, якія пражываюць у Венгрыі, а таксама партнёры і сябры Пасольства.
Перад аўдыторыяй з прывітальным словам выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч. У сваім выступленні Пасол акцэнтаваў увагу на значнасці свята 3 ліпеня для кожнага беларуса, асабліва ў кантэксце 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 81-годдзя вызвалення Беларусі. Уладзімір Улаховіч падкрэсліў, што за гады незалежнасці суверэнная Беларусь дасягнула значных поспехаў як у эканамічным і сацыяльным развіцці, так і ў развіцці міжнародных сувязей з краінамі па ўсім свеце, у тым ліку ў шматбаковым фармаце. Уладзімір Улаховіч выказаў падзяку венгерскім партнёрам за канструктыўны падыход і гатоўнасць да ўсебаковага супрацоўніцтва ў сферах, не закранутых абмежаваннямі.
Ад венгерскага боку з нагоды Дня незалежнасці беларусаў павіншаваў намеснік дзяржаўнага сакратара, адказны за развіццё ўсходніх адносін Міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі Адам Штыфтэр.
Падчас прыёму для гасцей выступілі музыканты з квартэта кларнетыстаў дзіцячай школы мастацтваў «ПраАртыс» г. Пакш.