:

Аб сустрэчы з кіраўніцтвам Венгерскай рабочай партыі

07.03.2023 г.

6 сакавіка 2023 г. па запрашэнні Старшыні Венгерскай рабочай партыі Дзюлы Цюрмера Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч наведаў штаб-кватэру партыі, дзе сустрэўся з нацыянальным партыйным кіраўніцтвам.


Адбылася грунтоўная дыскусія аб унутры- і знешнепалітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне. Пасол Уладзімір Улаховіч праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб бягучым стане двухбаковых беларуска-венгерскіх адносін, сацыяльна-эканамічным развіцці беларускай дзяржавы, уплыве міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі на ўнутраную палітыку краіны. Адказаў на пытанні кіраўніцтва партыі аб дзяржаўным ладзе Беларусі, прынцыпах сацыяльнага ладу, развіцці адносін з замежнымі партнёрамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці