:

Аб сустрэчы Паслоў

01.04.2024 г.

29 сакавіка 2024 г. у Пасольстве Беларусі ў Венгрыі адбыўся круглы стол, прымеркаваны да святкавання 105-годдзя беларускай дыпламатычнай службы.
Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч правёў відэапрэзентацыю аб беларускай дыпламатыі, у якой былі паэтапна разгледжаны перыяды яе станаўлення, прадэманстраваны рэдкія архіўныя матэрыялы, адзначаны знакавыя падзеі нашай краіны і ролі беларускіх дыпламатаў у яе гісторыі.

У круглым стале прынялі ўдзел Пасол Азербайджана Таір Тагизадэ, Пасол Венгрыі ў Расіі ў 2008-2010 гг. Дьёрдь Гіліян, Пасол Казахстана ў Венгрыі Жанібек Абдрашоў, Пасол Кыргызстана ў Венгрыі Талантбек Кушчубекаў, Посол Расіі ў Венгрыі Яўген Станіславаў, Пасол Узбекістана ў Венгрыі Ойбек Шахаўдзінаў і Часовы Павераны ў справах Сербіі ў Венгрыі Аляксандр Ланчарэвіч.
У цёплай сяброўскай атмасферы ўдзельнікі ўспомнілі аб'ядноўваючыя сюжэты нашай гісторыі, абмеркавалі дынаміку супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на сучасным этапе, а таксама, разумеючы важнасць развіцця гэтага ўзаемадзеяння, намецілі сумесныя планы на перспектыву.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці