:

Аб пасяджэнні беларуска-венгерскай рабочай групы па сельскай гаспадарцы

31.01.2023 г.

31 студзеня 2023 г. у рэжэме відэаканферэнцыі адбылося першае пасяджэнне сумеснай Беларуска-Венгерскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі, створанай у рамках двухбаковай міжурадавай камісіі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Федчанка, венгерскую – намеснік Дзяржаўнага сакратара Міністэрства сельскай гаспадаркі Оскар Окрош.
Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі профільных міністэрстваў, пасольстваў, устаноў і дзелавых колаў абедзвюх краін.

У рамках пасяджэння абмеркавана тэматыка развіцця аграрнага сектара і падыходаў да забеспячэння харчовай бяспекі. Бакамі таксама разгледжаны шырокі спектр пытанняў галіновага ўзаемадзеяння, уключаючы птушкагадоўлю, селекцыю, дзелавое супрацоўніцтва і ўзаемны гандаль, укараненне інавацый і перадавых тэхналогій у аграрнай сферы.

Па выніках пасяджэння дасягнуты шэраг дамоўленасцей аб далейшай сумеснай працы і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці