Аб удзеле ў Дыпламатычным кірмашы
25.11.2019 г.24 лістапада 2019 года супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі разам з сем’ямі прынялі ўдзел у штогадовым дабрачынным кірмашы, арганізаваным у гатэлі Intercontinental Клубам дыпламатычных сужэнцаў у Будапешце. Беларуская прадукцыя, выклікала шырокую зацікаўленнасць і ажыятаж сярод наведвальнікаў кірмаша. Шчыры дзякуй беларускім прадпрыемствам Санта Брэмар, Беліта, Вітэкс, Лідскае, Полесье, Спартак, Чырвоны Харчавік, Слодыч, Савушкін прадукт, Камунарка, якія падтрымалі Пасольства ў арганізацыі стэнда.