:

Аб наведванні Венгерскага ўніверсітэта сельскай гаспадаркі

28.02.2023 г.

28 лютага 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч наведаў Венгерскі ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці (МАТЕ), які з’яўляецца адной з вядучых установаў дадзенага профілю ў рэгіёне Цэнтральнай Еўропы.

Пасол правёў сустрэчу з кіраўніком дэпартамента міжнародных адносін універсітэта Давідам Бенчыкам, азнаёміўся з гісторыяй, структурай і міжнароднай дзейнасцю МАТЕ.

Падчас гутаркі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў аграрнай сферы з акцэнтам на адукацыйную і навукова-даследчую дзейнасць. Бакі абмяняліся канкрэтнымі прапановамі па актывізацыі профільных кантактаў, рэалізацыі сумесных праектаў, удзелу ў міжнародных мерапрыемствах і працы беларуска-венгерскіх дыялогавых фарматаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці