:

Аб візіце Пасла Уладзіміра Улаховіча ў г.Кечкемет

02.02.2026 г.

30 студзеня 2026 года на запрашэнне венгерскага боку адбыўся візіт Пасла Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Улаховіча ў г.Кечкемет.

У рамках візіту праведзена сустрэча Пасла Уладзіміра Улаховіча з рэктарам універсітэта імя Джона фон Нэймана Тамашам Фюлёпам. Уладзімір Улаховіч абазначыў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з Венгрыяй у галіне адукацыі. Кіраўніцтва ўніверсітэта выказала зацікаўленасць ва ўстанаўленні прамых кантактаў з беларускімі ВНУ.

У час візіту Пасол Уладзімір Улаховіч таксама сустрэўся з мэрам г. Кечкемета Клаўдыяй Семярэйне Патакі і кіраўніком гандлёва-прамысловай палаты мед'е Бач-Кішкун Ёжэфам Гаалам. Падчас кароткай гутаркі бакі абмеркавалі дзейныя механізмы супрацоўніцтва, дамовіліся працягнуць працоўнае ўзаемадзеянне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці