:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў Венгрыі ў дыпламатычным кірмашы

22.11.2023 г.

19 лістапада 2023 г. у Будапешце ў адным з самых элітных і наведвальных венгерскіх гандлёва-забаўляльных комплексаў «Balna» адбыўся штогадовы дабрачынны дыпламатычны кірмаш, арганізаваны клубам жонак дыпламатаў Будапешта (Diplomatic Spouses of Budapest) пад патранажам жонкі Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Сільвіі Сіярта-Надзь. У кірмашы актыўны ўдзел прыняло Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 пасольстваў, акрэдытаваных у Венгрыі, уключаючы прадстаўніцтвы Беларусі, Азербайджана, В'етнама, Індыі, Інданезіі, Іарданіі, Ірана, Кіпра, Кітая, Марока, Малайзіі, Мексікі, Манголіі, Пакістана, Перу, Польшчы, Славеніі, Тайланда, Турцыі, Харватыі, Паўднёвай Афрыкі, Паўднёвай Карэі і іншых краін.

На нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь увазе наведвальнікаў была прапанавана прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў — прадстаўнікоў кандытарскай, хлебапякарнай, малочнай, рыбнай галін, вытворцаў алкагольных і безалкагольных напояў, сувенірнай прадукцыі.

Беларускі стэнд прыцягнуў каласальна вялікую колькасць удзельнікаў і гасцей мерапрыемства, а ўся прадукцыя была імкліва рэалізавана, удастоіўшыся самых станоўчых водгукаў сярод арганізатараў і наведвальнікаў, што стала яркім пацвярджэннем яе высокай якасці і запатрабаванасці.

Кірмаш выклікаў высокую цікавасць і папулярнасць у венгерскай грамадскасці, сярод дзелавых і дыпламатычных колаў, а таксама атрымаў шырокае асвятленне ў сацыяльных сетках і СМІ.

(На фота: Пасол Беларусі ў Венгрыі Улаховіч У.Я. і жонка Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі С.Сіярта-Надзь пры наведванні беларускага стэнда)

Асаблівую ўдзячнасць беларускаму боку за ўдзел у мерапрыемстве, а таксама значную падтрымку і важкі ўклад у дабрачынную канцэпцыю праекта выказалі пры наведванні беларускага стэнда арганізатары і высокія госці кірмашу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці