Аб удзеле ў акцыі «Купалаўская дыктоўка»
21.02.2025 г.21 лютага 2025 г. у Венгрыі пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь арганізавана напісанне «Купалаўскай дыктоўкі», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Да штогадовай акцыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы далучыліся Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч, супрацоўнікі Пасольства, дзеці беларускіх спецыялістаў, якія працуюць на АЭС «Пакш-2», расіяне і венгры, якія вывучаюць беларускую мову.
Свае сілы ў напісанні дыктоўкі паспрабавалі супрацоўнікі АТ «Атамстройэкспарт» у Венгрыі Шляхціна Наталля Іванаўна, Баранава Таццяна Генадзьеўна, Баранаў Юрый Уладзіміравіч, Яцэвіч Кацярына Аляксееўна, Бордак Ірына Тадэвушаўна, Гандэль Анастасія Сяргееўна, Ешчанка Ірына Уладзіміраўна, Севасцьян Алена Чеславаўна і Паляніна Эліна Вітальеўна.
Праверыць праўдзівасць прынцыпу «як чуецца, так і пішацца» змаглі дзеці, якія наведваюць сектар дзённага знаходжання ў горадзе Пакш «Тэрыторыя Дзяцінства»: Аляксей Аўдзяйчук, Ганна Аўдзяйчук, Адэліна Бабкова, Мікалай Бордак, Веста Быкава, Мацвей Гурскі, Маргарыта Гурская, Мікіта Ешчанка, Леў Ешчанка, Аляксандр Навіцкі, Ксенія Сухач і Аляксей Янушкевіч.
Пазнаёміліся з меладычнымі гукамі беларускай мовы і студэнты венгерскага ўніверсітэта імя Этвеша Лоранда (ELTE) Кірыл Осін і Карай Лаўко.
Акцыя была пазнавальная і ў чарговы раз прадэманстравала цікавасць суайчыннікаў і замежнікаў да вывучэння беларускай мовы.
Дзякуем удзельнікам за праяўлены інтарэс і жадаем далейшых поспехаў у павышэнні ўзроўню валодання беларускай мовай.
Пасольства выказвае асаблівую падзяку за садзейнічанне ў арганізацыі мерапрыемства віцэ-прэзідэнту АТ «АСЭ», дырэктару праекта збудавання АЭС «Пакш-2» Паляніну Віталю Алегавічу і кіраўніку цэнтра сацыяльнага забеспячэння філіяла АТ «АСЭ» у Венгрыі Севасцьян Алене Чаславаўне.
Фотаматэрыялы акцыі «Купалаўская дыктоўка» прадастаўленыя кантэнт-менеджарам АТ «АСЭ» Палянінай Элінай Вітальеўнай.