:

Аб сустрэча Пасла Беларусі У.Улаховіча з Дзяржаўным сакратаром МЗС Венгрыі

15.12.2022 г.

15 снежня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства знешняга гандлю і замежных спраў Венгрыі па пытаннях палітыкі бяспекі, сустаршынёй беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Петэрам Стараі.

Бакі разгледзелі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва-эканамічны блок. Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб магчымасцях і фарматах актывізацыі беларуска-венгерскага дзелавога супрацоўніцтва і профільнага міжведамаснага дыялогу.

Пацверджана адкрытасць да развіцця ўзаемакарыснага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці