:

Аб пасяджэнні Беларуска-Венгерскай рабочай групы па будаўніцтве

03.04.2023 г.

31 сакавіка 2023 г. у г.Будапешце адбылося першае пасяджэнне Беларуска-Венгерскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзіміра Улаховіча.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Старшыня Рэспубліканскага саюза будаўнікоў Анатоль Нічкасаў, венгерскую – Старшыня Нацыянальнай федэрацыі будаўнічых падрадчыкаў «ÉVOSZ» Ласла Койі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі профільных арганізацый і прадпрыемстваў абедзвюх краін, якія ў рамках грунтоўнага дыялога абмеркавалі шэраг пытанняў і перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў будаўнічым сектары, пацвердзілі зацікаўленасць у далейшай сумеснай рабоце і дамовіліся аб прапрацоўцы ўзаемавыгадных праектаў.

Для удзельнікаў рабочай групы Пасольствам Беларусі ў Венгрыі арганізавана асобная бізнэс-сустрэча, прысвечаная актуальным пытанням развіцця венгерскага будаўнічага рынка і ўмовам двухбаковага ўзаемадзеяння ў дадзенай сферы.

Акрамя таго, у рамках візіту беларуская дэлегацыя наведала мерапрыемствы і экспазіцыю міжнароднай будаўнічай выставы “СONSTRUMA 2023” у г.Будапешце, правяла шэраг перамоваў з венгерскімі партнёрамі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці