:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі У.Улаховіча ў Лакітэлек

22.05.2023 г.

19 мая 2023 г. па запрашэнні намесніка старшыні Дзяржаўнага сходу Венгрыі Шандара Лежака адбыўся рабочы візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзіміра Улаховіча ў Лакітэлек, Венгрыя.

Бакі абмеркавалі стан і развіццё беларуска-венгерскага супрацоўніцтва з акцэнтам на сферу адукацыі і культуры, абазначылі планы сумесных культурных мерапрыемстваў на бягучы год з удзелам беларусаў, якія пражываюць у Венгрыі.

У рамках візіту Пасол таксама азнаёміўся з аб'ектамі «Хунгарыкум Лігет».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці