:

Аб удзеле ў цырымоніі перапахавання астанкаў савецкіх воінаў у Будапешце

02.10.2025 г.

2 кастрычніка 2025 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі перапахавання астанкаў трынаццаці савецкіх воінаў на мемарыяльных могілках Керэпешы ў Будапешце.

Пасол У.Я. Улаховіч разам з калегамі з Пасольства Расійскай Федэрацыі, Пасольства Кыргызскай Рэспублікі, Ваенна-гістарычнага Інстытута і Музея Міністэрства абароны Венгрыі, венгерскіх антыфашысцкіх арганізацый, Венгерска-расійскага таварыства культуры і сяброўства, а таксама Венгерскай рабочай партыі ўсклалі вянкі да помніка савецкім салдатам і ўшанавалі памяць загінулых герояў хвілінай маўчання.

Чын памінальнага набажэнства здзейсніў протаіерэй Іаан Кадар, настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага ў Будапешце.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці