:

Аб візіце Прэзідэнта Рэспублікі Сербска Босніі і Герцагавіны

19.02.2024 г.

17-19 лютага 2024 года адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Рэспублікі Сербска Босніі і Герцагавіны на чале з Прэзідэнтам Міларадам Додзікам.
У рамках насычанай праграмы візіту праведзены шэраг важных перамоў. У прыватнасці, адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Р.А., Міністрам замежных спраў Алейнікам С.Ф., Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Гусаковым У.Г., Міністрам аховы здароўя Хаджаевым А.У., Міністрам адукацыі Іванцом А.І., Першым намеснікам Міністра прамысловасці Агароднікавым А.С., а таксама з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Веніямінам і Протаіерэем Поўным Ф.П.

 

 

У цэнтры ўвагі візіту знаходзіліся пытанні развіцця двухбаковых гандлёвых сувязяў, нарошчвання ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, аховы здароўя, навукі і адукацыі, пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы. Арганізаваны наведвання дэлегацыяй прадпрыемстваў ААТ «УКХ «БКМ», ААТ «МАЗ», ААТ «МТЗ», а таксама Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Бакамі падпісаны Мемарандум аб узаемадзеянні ў сферы аховы здароўя і дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў іншых галінах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці