:

Аб візіце дзелавых дэлегацый у Венгрыю

03.04.2023 г.

27-31 сакавіка 2023 г. Венгрыю наведалі дэлегацыі беларускіх прадпрыемстваў, якія працуюць у галіне будаўніцтва, праектавання, інжынірынгу і архітэктуры. Візіты арганізаваны Гомельскім, Мінскім аддзяленнямі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Інстытутам жылля (НДПТІБ імя Атаева С.С.) ва ўзаемадзеянні з венгерскімі дзелавымі партнёрамі пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Венгрыі.

Прадстаўнікі беларускіх кампаній наведалі найбуйнейшую ў Венгрыі міжнародную спецыялізаваную выставу будаўнічай галіны “CONSTRUMA 2023”. У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выставы 29 сакавіка 2023 г. прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч.

У рамках візіту для дэлегацый арганізаваны дзелавыя сустрэчы ў Пасольстве Беларусі ў Будапешце на тэму двухбаковага супрацоўніцтва ў будаўнічай і сумежных сферах з удзелам прадстаўнікоў гандлёва-прамысловых палат і бізнэс-колаў Венгрыі.

Насычаная дзелавая праграма дазволіла беларускім профільным прадпрыемствам азнаёміцца з тэндэнцыямі развіцця будаўнічай галіны Венгрыі, умовамі працы на венгерскім рынку, устанавіць шэраг перспектыўных дзелавых кантактаў з замежнымі партнёрамі, дасягнуць прадметных дамоўленасцей аб рэалізацыі далейшага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці