:

Аб удзеле Пасла Уладзіміра Улаховіча ў сёмай сесіі Нарады бакоў Пратакола па праблемах вады і здароўя ў г.Будапешце

05.11.2025 г.

З 5 па 7 лістапада 2025 г. у Будапешце праходзіць сёмая сесія Нарады бакоў Пратакола па праблемах вады і здароўя да Канвенцыі па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр. Мерапрыемства прымеркавана да 20-й гадавіны ўступлення Пратакола ў сілу.

Дзяржавы-ўдзельніцы Пратакола разглядаюць ключавыя пытанні, якія датычацца доступу да бяспечнага водазабеспячэння і санітарыі, прадухілення і скарачэння звязаных з вадой захворванняў. У рамках сесіі таксама абмяркоўваюцца асноўныя выклікі ў гэтай сферы, шляхі іх вырашэння і вызначаюцца прыярытэтныя напрамкі работы на 2026-2028 гады.

У якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі Пасол Уладзімір Улаховіч выступіў у рамках сегмента высокага ўзроўню. У ходзе сесіі прадстаўлены перадавы вопыт нашай краіны ў сферы водазабеспячэння, санітарыі і гігіены, у тым ліку ў кантэксце дасягнення Мэтаў 3 і 6 устойлівага развіцця ААН.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці