Аб удзеле ў цырымоніі ўскладання вянкоў
13.02.2025 г.13 лютага 2025 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч і супрацоўнікі Пасольства разам з калегамі з Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Азербайджана, а таксама прадстаўнікамі Венгерска-Расійскага таварыства культуры і дружбы і венгерскіх антыфашысцкіх арганізацый прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка Савецкім салдатам на плошчы Свабоды, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Будапешта ад фашысцкіх захопнікаў.