:

Аб сустрэчы Пасла Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Улаховіча з кіраўніцтвам часопіса «Еўразія»

23.01.2026 г.

22 студзеня 2026 года ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Венгрыі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Уладзіміра Улаховіча з дырэктарам аднаго з вядучых аналітычных цэнтраў Венгрыі «Еўразія», галоўным рэдактарам аднайменнага часопіса Левентэ Хорватам і намеснікам галоўнага рэдактара Мар'янай Ноцін-Цюрмер.

Падчас сустрэчы Л.Харват уручыў У.Я. Улаховічу экзэмпляр юбілейнага выдання, прысвечанага 15-годдзю венгерскай канцэпцыі «Адкрытасць на Усход». Зборнік аб'яднаў аналітычныя вывады і меркаванні замежных дыпламатаў, венгерскіх палітыкаў, спецыялістаў у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага права. У выданні змяшчаецца артыкул У.Я. Улаховіча, прысвечаны беларуска-венгерскім адносінам.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці