Аб беларуска-венгерскіх кансультацыях па консульскіх пытаннях
10.09.2025 г.9 верасня 2025 г. у фармаце анлайн адбыліся кансультацыі паміж галоўным консульскім упраўленнем Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і дэпартаментам консульскіх пытанняў і грамадзянства Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Венгрыі.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў А.В. Кажан, венгерскую — начальнік дэпартамента консульскіх пытанняў і грамадзянства Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і замежных спраў Балаж Фаркаш.
Кіраўнікі консульскіх службаў разгледзелі шырокі спектр пытанняў узаемадзеяння, адзначылі важнасць рэгулярнага дыялогу ў фармаце консульскіх кансультацый, накіраванага ў першую чаргу на забеспячэнне абароны правоў і інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Абмеркавалі міграцыйна-візавую палітыку Рэспублікі Беларусь і Венгрыі з асаблівым акцэнтам на абмен вопытам у сферы консульскіх працэдур у рамках прыцягнення замежных працоўных мігрантаў і прадухілення нелегальнай міграцыі. Разгледзелі спосабы абароны правоў і інтарэсаў грамадзян абедзвюх дзяржаў, прадставілі інфармацыю аб бягучых тэндэнцыях і новаўвядзеннях у гэтай галіне.
Падчас кансультацый таксама былі абмеркаваны іншыя консульскія пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Бакі дамовіліся працягнуць працоўнае ўзаемадзеянне.