:

Аб візіце дзелавой дэлегацыі ў Венгрыю

22.05.2023 г.

18-19 мая 2023 г. дэлегацыя беларускіх дзелавых колаў наведала г.Будапешт. Візіт арганізаваны Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ва ўзаемадзеянні з венгерскімі партнёрамі пры садзейнічанні Пасольства Беларусі ў Венгрыі.

Беларускія прадпрыемствы ўзялі ўдзел у найбуйнейшай ў Венгрыі міжнароднай выставе прамысловасці “Industry Days”.

У рамках візіту праведзена дзелавая сустрэча ў Пасольстве Беларусі ў Венгрыі на тэму магчымасцей двухбаковага супрацоўніцтва з удзелам прадстаўнікоў венгерскіх бізнэс-колаў.

Праграма візіта, праведзеныя сустрэчы і перамовы дазволілі удзельнікам дэлегацыі азнаёміцца з умовамі працы на венгерскім рынку, устанавіць шэраг перспектыўных дзелавых кантактаў з замежнымі партнёрамі, дасягнуць дамоўленасцей аб развіціі ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці