:

Аб рабочым візіце Пасла Беларусі А.Панамарова ў Боснію і Герцагавіну

05.07.2021 г.

1 – 3 ліпеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Панамароў наведаў з рабочым візітам Боснію і Герцагавіну.

У рамках візіту праведзена сустрэча Пасла з Міністрам знешняга гандлю і эканамічных адносін Сташай Кашарцам. Абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця існуючых кантактаў, узгоднены план двухбаковых візітаў на бліжэйшую перспектыву.

Аляксандр Панамароў таксама сустрэўся з юрыдычным дарадцам Міністэрства замежных спраў Босніі і Герцагавіны ў мэтах узгаднення далейшых крокаў па развіццю дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

2 ліпеня пры садзейнічанні Ганаровага консула Беларусі Нядзелька Элека ўпершыню ў гісторыі двухбаковых адносін у Босніі і Герцагавіне адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства наведалі кіраўнікі дзяржаўных устаноў краіны і яе рэгіёнаў, прадстаўнікі дзелавой супольнасці, грамадскасці і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Босніі і Герцагавіне.

Падчас мерапрыемства Пасол Аляксандр Панамароў адзначыў пазітыўны трэнд на актывізацыю двухбаковых сувязяў, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, нацэленасць бакоў на развіццё кантактаў. У якасці ганаровага госця з прывітальным словам выступіў таксама Міністр Сташа Кашарац.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці