Аб правядзенні ў Венгрыі нацыянальнага прыёму з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь
30.06.2023 г.30 чэрвеня 2023 г. у г.Будапешце адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства наведала кіраўніцтва Дзяржаўнага сходу Венгрыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзелавой супольнасці і грамадскасці, больш за 30 дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Венгрыі, а таксама сябры і партнёры Пасольства.
Вітаючы гасцей, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч адзначыў канструктыўны характар і актывізацыю двухбаковага беларуска-венгерскага ўзаемадзеяння, заснаванага на ўзаемных інтарэсах і даверы.
Пасол асобна спыніўся на сакральнай значнасці даты 3 ліпеня для беларускага народа, якая сімвалізуе адзінства і перамогу ў барацьбе за свабоду і мірную будучыню дзяржавы. У Год міру і стварэння галоўнай мэтай кожнага беларуса, як падкрэсліў кіраўнік дыпламатычнай місіі, з'яўляецца стваральная праца на карысць Айчыны.
У рамках праграмы мерапрыемства адбылося выступленне студэнтаў прэстыжнай венгерскай Акадэміі музыкі імя Ферэнца Ліста Марыі Трапашкі (Беларусь) і Камілы Бачэевай (Казахстан).