:

Аб уручэнні Паслом Беларусі У.Улаховічам даверчых грамат Прэзідэнту Венгерскай Рэспублікі

16.06.2022 г.

16 чэрвеня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Венгерскай Рэспублікі Каталін Новак.

У Прэзідэнцкім палацы адбылася даверчая размова Пасла з Прэзідэнтам Венгерскай Рэспублікі К.Новак. Бакі канстатавалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, з асаблівым акцэнтам на далейшае ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў. Па завяршэнні размовы з Прэзідэнтам У.Я. Улаховіч пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

У рамках афіцыйнай цырымоніі Пасол У.Улаховіч ў суправаджэнні венгерскай варты ўсклаў вянок да манумента на цэнтральнай плошчы Будапешта – плошчы Герояў.

Пасол Улаховіч стаў першым паслом, які ўручыў даверчыя граматы новаму Прэзідэнту Венгерскай Рэспублікі Каталін Новак, якая ўступіла на пасаду ў маі 2022 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці