:

Аб працоўным візіце Пасла Беларусі А.Панамарова ў горад Сегед

13.10.2021 г.

12 кастрычніка 2021 г. адбыўся працоўны візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандра Панамарова ў г.Сегед – адміністрацыйны цэнтр вобласці Чонград-Чанад.

Падчас візіту Пасол сустрэўся з Губернатарам вобласці Ласла Гемешам. Бакі абмеркавалі перспектывы наладжвання рэгіянальных сувязяў, сышліся ў меркаванні, што добрым зачынам для такога супрацоўніцтва магло б быць правядзенне бізнес-форуму. Выказалі гатоўнасць абмяняцца графікам правядзення культурных мерапрыемстваў у мэтах наладжвання культурнага абмену паміж рэгіёнамі.

Аляксандр Панамароў таксама наведаў штаб-кватэру кампаніі «Mozaik», якая з'яўляецца найбуйнейшым у Цэнтральнай Еўропе распрацоўшчыкам і пастаўшчыком лічбавага адукацыйнага кантэнту. Абмеркавалі вынікі вераснёўскага візіту кіраўніцтва кампаніі ў Рэспубліку Беларусь, у тым ліку вынікі сустрэч з Міністрам адукацыі І.Карпенка, кіраўніцтвам і экспертамі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» і Парку высокіх тэхналогій.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці