:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Улаховіча ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Венгрыі

16.08.2023 г.

16 жніўня 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч правёў рабочую сустрэчу з намеснікам Дзяржаўнага сакратара Міністэрства сельскай гаспадаркі Венгрыі Оскарам Ёкрашам.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Венгрыі ў галіне сельскай гаспадаркі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на імплементацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках пасяджэння двухбаковай рабочай групы па пытаннях сельскай гаспадаркі (студзень 2023 г.) і 11-й сустрэчы Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве (красавік 2023 г.).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці