:

Аб удзеле Пасла Уладзіміра Улаховіча ў цырымоніях ускладання вянкоў да помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям у Будапешце з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

08.05.2026 г.

7 мая 2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч, аташэ па пытаннях абароны Дзяніс Волкаў, супрацоўнікі Пасольства і беларускія суайчыннікі прынялі ўдзел у цырымоніях ускладання вянкоў і кветак да помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям на плошчы Свабоды і на могілках Керэпешы ў Будапешце з нагоды 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі Пасольстваў Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Кітая, В'етнама, Бразіліі і Палестыны, венгерскіх грамадскіх аб'яднанняў і антыфашысцкіх арганізацый.

Подзвіг герояў-бессмяротны. Беларусь памятае.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці