:

Аб візіце Пасла Беларусі У.Улаховіча ў Рэспубліку Харватыя

03.08.2022 г.

1-3 жніўня 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Харватыя (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Улаховіч наведаў Харватыю з рабочым візітам. Адбыліся сустрэчы кіраўніка дыпмісіі з Ганаровым консулам Беларусі ў г.Спліт Таміславам Бажыкавічам, Дзяржсакратаром Міністэрства турызму Харватыі Тончы Главінай, прадстаўнікамі Палаты эканомікі Сплітска-Далмацінскай жупаніі і харвацкіх дзелавых колаў.

Падчас сустрэч і перагавораў разгледжаны актуальныя перспектывы гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі, магчымасці супрацоўніцтва і кааперацыі па шэрагу канкрэтных напрамкаў, уключаючы ўзаемадзеянне ў сферах узаемных паставак тавараў і аказання паслуг.

Прадметна абмеркаваны пытанні развіцця дзелавых кантактаў і сумесных мерапрыемстваў па лініі гандлёва-прамысловых палат і кампаній абедзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці