:

Патрабаванні да дакументаў

Дакументы, якія выдалі органы замежных дзяржаў, прымаюцца консульскім аддзелам Пасольства выключна пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і легалізацыі ў вызначаным парадку.

Для дзяржаў-удзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 5 кастрычніка 1961 г. года, якая адмяняе патрабаванні легалізацыі, легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц з’яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі іншых краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх апастыля. Па стане на 3 верасня 2019 г. да Гаагскай Канвенцыі далучылася 116 краін-удзельніц

У парадку інфармацыі:

на арыгінал дакумента, выдадзенага ў Венгрыі, апастыль прастаўляецца ў консульскай службе Міністэрства знешнеэканамічных сувязяў і замежных спраў Венгрыі;

у Венгрыі пераклад дакументаў ажыццяўляецца спецыялізаваным агенцтвам OFFI Zrt., затым на пераклад неабходна праставіць другі апастыль;

пераклад таксама можна ажыццявіць у адным з бюро перакладаў у Беларусі. У такім выпадку другі апастыль не патрабуецца.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці