:

Венгрыя

Асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця

ВУП (2020) – 155,8 млрд. долараў ЗША, тэмп росту (2021) – 107,1%;
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ (2020) – 33,3 тыс. долараў ЗША;
экспарт тавараў (2021) – 141,3 млрд. долараў ЗША;
імпарт тавараў (2021) – 138,9 млрд. долараў ЗША;
інфляцыя (люты, 2022) – 8,3%;
беспрацоўе (люты, 2022) – 3,8%;
насельніцтва (2022) – 9,7 млн. чалавек;
асноўныя артыкулы экспарту – машыны і транспартнае абсталяванне; прамысловыя тавары; медыцынская і фармацэўтычная прадукцыя; харчовыя прадукты, напоі і тытунь; мэбля;
асноўныя артыкулы імпарту – мінеральнае паліва; машыны і транспартнае абсталяванне; прамысловыя тавары; медыцынская і фармацэўтычная прадукцыя; харчовыя прадукты, напоі і тытунь; электрычнае абсталяванне; пластмасы;
нацыянальная валюта – венгерскі форынт (HUF).

ВУП краіны ў 2021 годзе павялічыўся на 7,1%. Аб’ём вытворчасці ў прамысловасці вырас на 9,6%, у будаўніцтве – на 13,3%, у сельскай гаспадарцы зменшыўся на 2,1%.

Традыцыйна дадатнае для Венгрыі сальда балансу знешняга гандлю таварамі ў 2021 годзе склалася ў памеры 1,9 млрд. долараў ЗША, экспарт тавараў вырас на 13,6% да 119,3 млрд. долараў, імпарт – на 18,2% да 117,4 млрд. долараў. На рынкі краін ЕС прыпадае асноўны аб’ём гандлю таварамі Венгрыі (больш за 70%).

Крыніцы статыстычнай інфармацыі

Венгерскі нацыянальны банк (MNB);
Цэнтральнае статыстычнае бюро Венгрыі (KSH);
МВФ (IMF);
Сусветны банк (WB);
ААН (UN Comtrade);
Міжнародная арганізацыя працы (ILO);
АЭСР (OECD);
ЕС (DG TRADE);
Міжнародны гандлёвы цэнтр UNCTAD/WTO (ITC).

З поўным тэкстам даведкі можна азнаёмiцца тут.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці