Двухбаковыя адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Босніяй і Герцагавінай (БіГ) устаноўлены 22 лістапада 1993 г.
З сакавіка 2014 г. у БіГ па сумяшчальніцтве акрэдытавана Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі. Інтарэсы БіГ у Беларусі прадстаўляе па сумяшчальніцтве Пасольства БіГ у Расійскай Федэрацыі.
20 чэрвеня 2019 г. адбыўся першы ў гісторыі візіт Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларада Додзіка ў Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця Другіх еўрапейскіх гульняў. Адбылася сустрэча М.Додзіка з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка і Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь С.Румасам. 19 верасня 2019 г. г.Мінск наведала дэлегацыя Рэспублікі Сербскай БіГ на чале з намеснікам прэм'ер-міністра і міністрам фізічнага планавання, будаўніцтва і экалогіі, а таксама міністрам сельскай, лясной і воднай гаспадаркі.
Паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін рэгулярна праходзяць кансультацыі па актуальных пытаннях міжнароднага і двухбаковага парадку дня. Рэгулярна сустракаюцца кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. У рамках пасяджэнняў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы перыядычна сустракаюцца прэм'ер-міністры дзвюх краін (у лістападзе 1998 г. і ў снежні 2016 г. – у г.Сараева, у лістападзе 2003 г. – у г.Варшава).
У снежні 2008 г. па запрашэнні беларускага боку адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь афіцыйнай парламенцкай дэлегацыі Босніі і Герцагавіны на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі Босніі і Герцагавіны Н.Лазанчычам. У чэрвені 2017 г. дэпутаты парламента БіГ прынялі ўдзел у сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г.Мінску.
Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаныя і ўступілі ў сілу пагадненні аб супрацоўніцтве паміж знешнепалітычнымі ведамствамі, аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, аб аўтамабільных перавозках, аб садзейнічанні і абароне інвестыцый, гандлёвае пагадненне.
У 2020 годзе ў Босніі і Герцагавіне адкрыта першае Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь (г.Пале). Ганаровы консул – Нядзелька Элек.