:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі дасягнуў 17,1 млн. долараў ЗША, што на 18% больш, чым у 2017 годзе. Экспарт тавараў склаўся на ўзроўні 12,4 млн. долараў і ў параўнанні з 2017 годам павялічыўся на 61%.

Таварная структура беларускага экспарту ўключае каля больша за 100 таварных пазіцый. Найважнейшымі з іх з'яўляюцца транспартныя сродкі, часткі і прыстасаванні да іх, абсталяванне і апаратура, тавары дрэваапрацоўчай прамысловасці. У імпарце пераважае прадукцыя металургіі і лёгкай прамысловасці, абсталяванне, бытавыя прыборы.

Абарот паслуг паміж краінамі знаходзіцца ў межах 0,6 млн. долараў ЗША. Асноўны аб'ём беларускага экспарту займаюць транспартныя, медыцынскія і дзелавыя паслугі.

Тавараправодная сетка беларускіх вытворцаў у БіГ прадстаўлена кампаніяй Premar Services AG (зарэгістраваная ў Швейцарыі) – афіцыйным прадстаўніком ААТ «БелАЗ». Арганізацыі з удзелам баснійскага капіталу ў Беларусі адсутнічаюць.

Бакі паспяхова рэалізуюць праект па пастаўцы ў сталіцу Босніі і Герцагавіны партыі сучлененых тралейбусаў вытворчасці “Белкамунмаш”. Першыя машыны ў 2022 годзе паступілі ў г.Сараева.
Ажыццяўляецца дзелавое ўзаемадзеянне па лініі гандлёва-прамысловых палат і прадпрыемстваў дзвюх краін.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці