:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаўся ў памеры 27,7 млн. долараў, што на 66% больш за паказчык 2017 года.

Экспарт тавараў у Харватыю склаўся на ўзроўні 12,7 млн. долараў і павялічыўся за пяць год амаль у 2 разы. Таварная структура экспарту ўключае амаль 50 таварных пазіцый. Найважнейшымі з іх з'яўляюцца прадукцыя дрэваапрацоўкі і мэбля, драты ізаляваныя, угнаенні, вырабы з пластмас.

У імпарце пераважаюць фармацэўтычныя і парфумерна-касметычныя тавары, вырабы з металаў, прыборы і абсталяванне прамысловага прызначэння.

Абарот паслуг паміж краінамі знаходзіцца ў межах 20 млн. долараў ЗША. Больш за палову агульнага аб'ёму экспарту ў вартасным выразе займаюць дзелавыя, будаўнічыя і транспартныя паслугі.

Па стане на 1 студзеня 2022 г. аб'ём назапашаных ў Беларусі інвестыцый з Харватыі склаў 20,7 млн. долараў. У Беларусі зарэгістравана 11 прадпрыемстваў з удзелам харвацкага капіталу. Прадпрыемствы з беларускім капіталам у Харватыі адсутнічаюць.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці